Прапускны рэжым © Езерский детский сад
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Прапускны рэжым

Звяртаем Вашу ўвагу, што на тэрыторыі

"Язёрскага дзіцячага сада»

арганізаваны прапускны рэжым.

Прапускны рэжым-парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, уносу (вынасу) маёмасці і службовых дакументаў, а таксама ўезду (выезду) аўтатранспарту на аб'ект. Прапускны рэжым устанаўлівае парадак пропуску на аб'ект персаналу і наведвальнікаў.

Згодна прапускнога рэжыму на тэрыторыі ўстановы адукацыі могуць знаходзіцца:

1) супрацоўнікі, у адпаведнасці з усталяваным працоўным часам (з 7.30 да 18.00);

2) бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванцаў падчас прыёму дзяцей з 7.30 да 8.00 і адыходу дзяцей дадому з 16.30 да 18.00

3) асобы, якія часова выконваюць работы ў адпаведнасці з дагаворамі падраду.

Права дазволу на ўваход наведвальнікаў (ўезд, выезд транспарту) маюць наступныя службовыя асобы:

загадчык;

загадчык гаспадаркі.

Уваход у будынак установы адукацыі асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які сведчыць асобу.

Законныя прадстаўнікі выхаванцаў альбо іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавальніку дашкольнай адукацыі, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавальніка.

Забіраць дзіця з установы адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб'ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаёмыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы адукацыі.

Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным або наркатычным ап'яненні.

Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца :

Загадчык

загадчыку гаспадаркай;

персаналу абслугоўваюць арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!!!