Агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі © Езерский детский сад
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі

Агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі
У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 140 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі вызначаны агульныя патрабаванні да прыёму (залічэння) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі

1. Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе:

1.1. заявы законнага прадстаўніка гэтай асобы;

1.2. медыцынскай даведкі аб стане здароўя;

1.3. напрамкі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, - для атрымання дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, фінансаванне часткі расходаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

1.4. заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - для атрымання дашкольнай адукацыі на даму;

1.5. заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі - для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

2. У адпаведнасці з артыкулам 34 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі прыём (залічэнне) асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе дакументаў, указаных у пункце 1 артыкула 140 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

3.Прыём (залічэнне) асобы для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца шляхам прыняцця рашэння (выдання загаду) кіраўніком установы дашкольнай адукацыі аб прыёме (залічэнні) асобы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.